predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
Дзень жывёлавода. З клопатам пра заўтра

15 марта 2019

Дзень жывёлавода. З клопатам пра заўтра

З калектывам малочнатаварнай фермы ў аграгарадку Вяззе ААТ “Авангард-Ніва” сустрэліся начальнік аддзела эканомікі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Алена Фурс, кіраўнік гаспадаркі Сяргей Сідарэнка і старшыня Вяззеўскага сельвыканкама Iван Вярыга. 

Жывёлагадоўля, як адна з важных сфер сельгасдзейнасці, знаходзіцца пад пастаянным кантролем і ўвагай, таму ў дзень жывёлавода, які прыпаў на 12 сакавіка, на фермы накіраваліся прадстаўнікі ўлады, кіраўніцтва і спецыялісты райсельгасхарчу і райкама прафсаюза работнікаў АПК.

З калектывам малочнатаварнай фермы ў аграгарадку Вяззе ААТ “Авангард-Ніва” сустрэліся, напрыклад, начальнік аддзела эканомікі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Алена Фурс, кіраўнік гаспадаркі Сяргей Сідарэнка і старшыня Вяззеўскага сельвыканкама Iван Вярыга. 

Калектыў зараз займае адну з вядучых пазіцый у раёне. Напрыклад, гаспадарцы ўдалося падняць зарплаты амаль да 600 рублёў — “Авангард-Ніва” саступае толькі філіялу “Белшына-агра” ААТ “Белшына”. Тут хапае кармоў для жывёлы, летась на авангардаўскіх палях вырас добры ўраджай цукровых буракоў, які забяспечыў своечасовыя выплаты зарплаты на некалькі месяцаў наперад. Таксама ў “Авангардзе-Ніве” займаюцца вырошчваннем быкоў на забой, і гэта яшчэ адна крыніца грашовых паступленняў.

Але ў бочцы мёду нярэдка знойдзецца і лыжка дзёгцю. Такой для сельгасарганізацыі стаў перыяд санацыі, які сёлета завяршаецца. Пасля пачнецца дастаткова складаны час, калі пра “Авангард-Ніву” ўспомняць крэдыторы і пачнуць патрабаваць укладзеныя раней грошы. Таму работнікам трэба як след падрыхтавацца: больш старанна працаваць, павялічваць колькасць пасеваў, прадукцыйнасць пагалоўя і г.д. I гэта вяскоўцы добра разумеюць.

Гучалі на сустрэчы і пытанні ад аграрыяў. У прыватнасці, па праблемах сацыяльнай сферы: будоўля лазні для жыхароў аграгарадка, захаванне аддзялення “Беларусбанка”, які зараз працуе адзін раз у тыдзень, і іншыя.