predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
ДЗЕНЬ памяці і смутку

24 июня 2016

ДЗЕНЬ памяці і смутку

22 чэрвеня 1941 года. Гэтую горкую дату ніколі не выкрэсліць з людской памяці, як і не злічыць тыя пакуты і боль, якія ваенны час прынёс у кожную сям’ю. З года ў год у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны разам збіраюцца розныя пакаленні беларусаў, каб сказаць: мы памятаем.
Месцам збору на традыцыйным мітынгу-рэквіеме для асіпаўчан з’яўляецца абеліск каля вёскі Цяплухі. Сюды, як і заўсёды, прыйшло шмат людзей: прадстаўнікі органаў улады, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, дзеці.
Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга падкрэсліў, што ўклад Асіповіччыны ў агульную перамогу савецкага народа над нацызмам быў значным, але і загінула ў гады ваеннага ліхалецця многа землякоў. Галоўнае, што  можам зрабіць для тых, хто ахвяраваў сваё жыццё ў барацьбе за свабоду нашай Айчыны, — ніколі не забываць пра іх подзвіг, мужнасць і берагчы той мір, які быў атрыманы вельмі вялікай цаной.
Прагучалі ўрачыстыя залпы, да помніка ўскладзены вянкі і жывыя кветкі, памяць загінуўшых ушанавана хвілінай маўчання...
























Забыццё ніколі не закране  герояў:  іх  галасы заўсёды  будуць  гучаць у шапаценні хлебных ніў, у пераможных маршах, а жыццё працягнецца ў наступных пакаленнях.