predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
Дэбют не расчараваў

26 июля 2013

Дэбют не расчараваў

 З 18 па 21 ліпеня ў Ніжнім Ноўгарадзе праходзілі юнацкія спаборніцтвы Расійскай Федэрацыі па акадэмічным веславанні. Гэты спартыўны фэст стаў удалай нагодай для рэкламнай “раскруткі” перспектыўнай прадукцыі ААТ “АЗАА”. Непасрэдна ў гонках прымалі ўдзел адна-, двух- і чатырохмесныя лодкі, экіпажы якіх выступілі вельмі паспяхова: першы стаў шостым у агульным заліку, другі заняў першае месца ў адным з этапаў, трэці атрымаў бронзавы медаль.

 З 18 па 21 ліпеня ў Ніжнім Ноўгарадзе праходзілі юнацкія спаборніцтвы Расійскай Федэрацыі па акадэмічным веславанні.

Гэты спартыўны фэст стаў удалай нагодай для рэкламнай “раскруткі” перспектыўнай прадукцыі ААТ “АЗАА”. Непасрэдна ў гонках прымалі ўдзел адна-, двух- і чатырохмесныя лодкі, экіпажы якіх выступілі вельмі паспяхова: першы стаў шостым у агульным заліку, другі заняў першае месца ў адным з этапаў, трэці атрымаў бронзавы медаль.

Па агульным меркаванні саміх весляроў і расійскіх спартыўных спецыялістаў, асіповіцкія лодкі для акадэмічнага веславання выдзяляюцца на фоне канкурэнтаў выдатнай якасцю вырабу, добрымі гідрадынамічнымі паказчыкамі і, да таго ж, вельмі прымальным коштам.

Таксама з інтарэсам аднесліся расіяне і да іншых прадстаўленых аўтазавадчанамі плаўсродкаў — каноэ і байдарак.

Доказам таго, што інтарэс расіян можа перарасці ў канкрэтныя дзелавыя сувязі, стаў продаж чатырохмеснай лодкі, якая перайшла да новага гаспадара адразу пасля заканчэння ўзгаданых спаборніцтваў. На сёння на завод ужо паступіла каля дзесяці заявак ад спартыўных устаноў і фізічных асоб з Расійскай Федэрацыі на набыццё спартыўных лодак. Зараз вядуцца перамовы па ўзгадненні ўмоў кантрактаў і ў першую чаргу — тэрмінаў паставак гатовай прадукцыі. У год АЗАА здольна выпускаць 160-200 гоначных плаўсродкаў, прычым практычна ўсе яны пакуль ідуць на ўмацаванне матэрыяльнай базы айчыннага вяслярнага спорту.

Прынамсі, аб складанасці вытворчасці сучасных “водных балідаў” сведчыць іх кошт: ад 38 мільёнаў за акадэмічную “адзіночку” да 100 — за “чацвёрку”. I гэта ў базавай — мінімальнай – камплектацыі!