predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
БУДУЧЫНЯ за мадэрнізацыяй

30 апреля 2013

БУДУЧЫНЯ за мадэрнізацыяй

На станцыі Асіповічы прэзентаваны кітайскі электравоз БКГ1-001 — адзін з тых, што быў створаны Датунскім электравозабудаўнічым заводам і закуплены Беларускай чыгункай з мэтай абнаўлення машыннага парка. Iнвестары з Паднябеснай і прадстаўнікі кіраўніцтва БЧ прыбылі да нас не толькі прэзентаваць сучасны электравоз, але і на свае вочы ўбачыць, як праходзіць электрыфікацыя ў рэгіёне.

 На станцыі Асіповічы прэзентаваны кітайскі электравоз БКГ1-001 — адзін з тых, што быў створаны Датунскім электравозабудаўнічым заводам і закуплены Беларускай чыгункай з мэтай абнаўлення машыннага парка.
Iнвестары з Паднябеснай і прадстаўнікі кіраўніцтва БЧ прыбылі да нас не толькі прэзентаваць сучасны электравоз, але і на свае вочы ўбачыць, як праходзіць электрыфікацыя ў рэгіёне.
Госці  падрабязна  азнаёміліся  з  падрыхтаванымі стэндамі,  шмат  размаўлялі,  дзяліліся  ўражаннямі, задавалі пытанні. Iх цікавіла кожная дробязь: кітайцы — людзі эканомныя, умеюць і лічыць свае грошы, і з розумам іх укладваць у перспектыўныя праекты.
Сучасны, камфартабельны і магутны электравоз зараз выкарыстоўваецца для перавозак грузаў на чыгунцы. Унутры ў ім таксама ўсё абустроена па апошняму слову тэхнікі.
— Тут усё інакш, — гаворыць машыніст-інструктар Расціслаў Шахоцька. — Для машыніста і яго памочніка створаны самыя зручныя ўмовы: кандыцыянер, электрачайнік, мікрахвалевая печ, міні-халадзільнік, зручнае рэгуліруемае крэсла, камп’ютарнае ўпраўленне, экалагічны санітарны пакой, дасканала прадуманая сістэма пажаратушэння, бяспекі ўвогуле і шмат іншых выгод.
Вось некалькі цікавых фактаў пра БКГ1-001:
- Электравоз у паўтара разы магутнейшы за свае савецкія аналагі;
- Разліковы тэрмін службы — 40 гадоў;
-  На  пульце  існуе  камп’ютарная  сістэма  “круіз-кантроль”, якае дазваляе пераводзіць кіраванне ў рэжым накшталт аўтапілота;
-  Асноўнае  абсталяванне  пастаўлена  знакамітай канадскай машынабудаўнічай фірмай Bombardier;
- Можа перавозіць цягнікі вагой да 8.000 тон і даўжынёй рухомага саставу больш за 1 кіламетр.
Усе  плюсы  выкарыстання  электравоза  навідавоку: паступовая мадэрнізацыя дазволіць з кожным годам паляпшаць эфектыўнасць працы стальной магістралі, павышаць хуткасць дастаўкі і колькасць перавозімых грузаў. А яшчэ ствараць больш камфартабельныя ўмовы для машыністаў і іх памочнікаў, што таксама немалаважны фактар у паспяховай жыццядзейнасці чыгункі.
Нэлі АСТРЭЙКА.
Фота аўтара.