Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
30 апреля 2013
Асвячэнне кулічоў
Учора, 29 красавіка, напярэдадні Вялікадня на Асіповіцкім хлебазаводе адбылося традыцыйнае асвячэнне кулічоў. Благачынны Асіповіцкай акругі протаіерэй Васіль Белавус таксама блаславіў хлебапёкаў на працу “са светлай радасцю ў сэрцы”.
Узнёслы настрой панаваў учора на РДУВП “Асіповіцкі хлебазавод”: напярэдадні Вялікадня тут адбылося традыцыйнае асвячэнне кулічоў. Благачынны Асіповіцкай акругі протаіерэй Васіль Белавус таксама блаславіў хлебапёкаў на працу “са светлай радасцю ў сэрцы”.“Вербны”, “Зорны”, “Вясновая раніца”, “Чараўніца” — велікодных кексаў сёлета будзе выпушчана каля 25 тысяч штук. Усе яны вагою па 400 грамаў. Варта асобна сказаць пра “Графскі”, які летась найбольш палюбіўся землякам. Гэты выраб акрамя адметнага складу — у цеста дабаўляюцца не толькі разынкі, але і цукаты — мае і асаблівае аздабленне.Наогул жа для ўпрыгожвання святочнай прадукцыі выкарыстоўваецца шакаладная глазура, цукровая памадка, рознакаляровыя пасыпкі. Упакоўка — не толькі поліэтыленавая плёнка, але і папяровыя формы, пакеты з тэматычнымі малюнкамі. Тэрмін захавання ўпакаваных вырабаў — 12 сутак.Для вытворчасці кулічоў бяруцца толькі натуральныя інгрэдыенты самай высокай якасці.Не дзіва, што яны могуць заняць дастойнае месца на святочным стале і выдатна падыдуць у якасці падарунка для сяброў і родных.Святочную прадукцыю можна набыць не толькі ў прадуктовых крамах Асіповіччыны: 3 мая будзе арганізаваны выязны гандаль на гарадской плошчы імя Леніна.