Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
2 июня 2026
Асіпаўчанка Аляксандра Ткачова ўдастоена спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама
Спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама ў сацыяльнай сферы ў 2026 годзе з прысуджэннем звання лаўрэата ў намінацыі «Культура і мастацтва» ўдастоена загадчык раённага цэнтра народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Аляксандра Ткачова.
Аляксандра Канстанцінаўна — сапраўдная захавальніца народных традыцый. Пад яе кіраўніцтвам цэнтр стаў важнай пляцоўкай для захавання і развіцця культурнай спадчыны рэгіёна. Яна актыўна займаецца папулярызацыяй дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, праводзячы майстар-класы, выставы і тэматычныя мерапрыемствы, якія прыцягваюць увагу як мясцовых жыхароў, так і турыстаў. Таксама Аляксандра Ткачова надае асаблівую ўвагу падтрымцы высокага ўзроўню майстроў установы. На базе цэнтра пастаянна арганізоўваюцца курсы і трэнінгі для ўмельцаў з вобласці і рэспублікі, накіраваныя на абмен вопытам у сферы традыцыйных рамёстваў. Кіраўнік упэўнена, што перадача ведаў і вопыту — ключ да захавання культурнай спадчыны.
Агата Зіміна, osipovichi-region.by