Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
26 марта 2013
Агляд на месцы
Выязное пасяджэнне пастаяннай камісіі па пытаннях законнасці і правапарадку Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў прайшло ў Асіповічах 22 сакавіка і было прысвечана разгляду аднаго з надзённых аспектаў выканання Дырэктывы № 1 Прэзідэнта краіны “Аб мерах умацавання грамадскай бяспекі і дысцыпліны”. А менавіта — эфектыўнасці работы органаў мясцовага кіравання і самакіравання па прадухіленні пажараў і дарожна-транспартных здарэнняў, у тым ліку на тэрыторыях навучальных і дзіцячых дашкольных устаноў.Напачатку старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Пузік азнаёміў удзельнікаў мерапрыемства з сацыяльна-эканамічным становішчам рэгіёна і ім быў прадэманстраваны фільм пра Асіповіччыну.Выбар менавіта нашага раёна для вывучэння сітуацыі ў рэгіёнах быў зроблены невыпадкова: менавіта наш рэгіён сёння з’яўляецца не толькі красамоўным прыкладам станоўчага вопыту ў гэтым накірунку дзейнасці, але і дакладным індыкатарам наспявання праблем, вырашэнне якіх патрабуе пошуку прынцыпова новых падыходаў.Два памятныя ўсім пажары, у якіх загінулі дзеці, высокі ўзровень аварыйнасці на дарогах рэспубліканскага значэння ніяк нельга лічыць недапрацоўкамі зацікаўленых раённых службаў.Яны — наступствы не лепшых рыс грамадства: п’янства, недысцыплінаванасці, абыякавасці, несумленнасці... I барацьбу з гэтымі сацыяльнымі хібамі трэба пачынаць з выхавання маленькіх грамадзян.Нельга сказаць, што Асіповіччына прымяняе нейкія прынцыпова новыя напрацоўкі, ды, па вялікім рахунку, гэта і не патрабуецца: усе неабходныя праграмы дастаткова дасканалыя і дзейнічаюць даўно. Аднак моцны бок нашых навучальных устаноў у тым, што да выканання абавязковых патрабаванняў па фарміраванні ў дзяцей вопыту бяспечнага існавання яны падыходзяць творча і, калі можна так сказаць, “з агеньчыкам”.У гэтым удзельнікі пастаяннай камісіі маглі пераканацца падчас наведвання ДУА “Асіповіцкі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці” і “Сярэдняя школа № 3 г. Асіповічы”, дзе азнаёміліся са спецыфікай сістэмы навучання дзяцей па прадухіленні пажараў і дарожна-транспартных здарэнняў.Прычым, з шырокім ужываннем элементаў творчасці, гульні і самых сучасных педагагічных тэхналогій.З вялікім інтарэсам успрынялі члены камісіі выступленні запрошаных спецыялістаў, сярод якіх былі начальнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях і дзяржаўтаінспекцыі Iгар Логвін і Дзмітрый Юркавец. У сваіх прамовах апошнія зрабілі аналіз эфектыўнасці прымаемых мер па прадухіленні гібелі людзей падчас пажараў і пры ДТЗ у раёне і выказалі шэраг канструктыўных прапаноў па каардынацыі і ўдасканаленні дзейнасці Саветаў, іншых зацікаўленых службаў.Па словах старшыні пастаяннай камісіі аблсавета Міхаіла Гаравіка, пачутае і ўбачанае падчас выязнога пасяджэння ў Асіповіцкім раёне дало дэпутатам важную інфармацыю. Яна будзегрунтоўна вывучана і, пасля прыняцця адпаведнага рашэння, распаўсюджана па ўсіх рэгіёнах вобласці ў выглядзе канкрэтных рэкамендацый па паляпшэнні пажарнай бяспекі і ўмацаванні дарожнай дысцыпліны.