predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
Адзіны ўрок, прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пройдзе сёння ў школах краіны

13 марта 2026

Адзіны ўрок, прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пройдзе сёння ў школах краіны

15 сакавіка адзначаецца адно з галоўных дзяржаўных свят — Дзень Канстытуцыі. Менавіта ў гэты дзень у 1994 годзе яна была прынята Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя ўпершыню ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці замацавала статус рэспублікі як унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы і дзейнічае да цяперашняга часу са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах, апошні з якіх быў праведзены 27 лютага 2022 года.

Канстытуцыя — асноўны закон краіны, які вызначае асновы дзяржаўнага і грамадскага ладу, выступае як найважнейшы фактар фарміравання грамадзянскай ідэнтычнасці і нацыянальнай самабытнасці беларусаў.

Напярэдадні свята ва ўсіх школах краіны пройдзе адзіны ўрок, на якім школьнікам раскажуць аб правах і абавязках грамадзян, каштоўнасцях беларускага грамадства, замацаваных у Канстытуцыі. Навучэнцы пазнаёмяцца са структурай і зместам Асноўнага Закона, даведаюцца аб унесеных у яго зменах і дапаўненнях.

Асноўная мэта адзінага ўрока — данесці да дзяцей асноўныя палажэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дапамагчы ім усвядоміць сваю ролю і адказнасць як грамадзян, сфарміраваць актыўную грамадзянскую пазіцыю і жаданне ўдзельнічаць у жыцці краіны.


Анна Сабело, osipovichi-region.by