Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
4 сентября 2026
3 верасня па ўсёй краіне пачынаецца грамадска-палітычная акцыя «Беларусь адзіная», прымеркаваная да Дня народнага адзінства
Гэтая традыцыя існуе з 2021 года. Галоўныя задачы ініцыятывы — аб’яднанне патрыётаў, папулярызацыя поспехаў незалежнай краіны і шчыры дыялог пра самыя актуальныя праблемы сучаснасці. Не застанецца ў баку і Асіповіцкі раён, дзе таксама запланаваны шэраг тэматычных мерапрыемстваў, у фокусе якіх — рэальныя дасягненні краіны, аб’ядноўваючыя ідэі і адкрыты дыялог пра хвалюючыя людзей тэмы.
Па словах кіраўніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Таццяны Логвін, падмурак для існавання нашай суверэннай рэспублікі быў закладзены яшчэ ў 1939 годзе, калі нашы продкі са зброяй у руках адстойвалі права беларусаў на ўласную дзяржаву.
— Тады на карце стаяла само існаванне беларусаў як нацыі, — падкрэслівае Таццяна Логвін. — Аднак гісторыя ўсё расставіла па сваіх месцах. З 2021 года мы адзначаем новае, яшчэ маладое, але ўжо стаўшае родным і надзвычай значнае свята. Яно нагадвае нам пра няпісаную ісціну: наша галоўная сіла — у яднанні.
— Гэта свята прадказана самім ходам часу і жыццёвай неабходнасцю, — рэзюмавала кіраўнік аддзела. — Маючы глыбокія гістарычныя карані, яно глыбока суадносіцца з нашымі сённяшнімі рэаліямі і служыць надзейным арыенцірам, накіраваным у заўтрашні дзень.
#17верасня #МЫедины #адзіннарод #РАЗАМ #МОГИЛЕВЩИНА
osipovichi-region.by