predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
Тарыфы за жыллёва-камунальныя паслугі

18 января 2013

Тарыфы за жыллёва-камунальныя паслугі

З 1 студзеня павысіліся тарыфы на многія жыллёва-камунальныя паслугі. Ці істотна "ўдараць па кішэні" новыя цэны?

З 1 студзеня павысіліся тарыфы на многія жыллёва-камунальныя паслугі.
Ці істотна "ўдараць па кішэні" новыя цэны?
Як запэўніваюць спецыялісты Адзінага разліковага цэнтра, найбольшую розніцу паміж сумамі, унесенымі за снежань і студзень, будуць мець жыхары, якім прыйдзецца цалкам пакрыць затраты на жыллёва-камунальныя паслугі. Да гэтай катэгорыі адносяцца гаспадары кватэр, у якіх ніхто не зарэгістраваны. Напрыклад, у мінулым месяцы за "двушку" яны плацілі крыху больш за 300 тысяч, а цяпер выкладуць амаль паўмільёна. Такіх "неабжытых" кватэр па горадзе налічваецца 74, але, трэба зазначыць, сярод іх гаспадароў няма даўжнікоў. Адчуюць павелічэнне аплаты за жыллёва-камунальныя паслугі і тыя, хто мае лішнія метры, а таксама жыхары, якія не ўстанавілі своечасова лічыльнікі. Хаця такіх не надта ўжо і многа: прыборамі ўліку гарачай вады забяспечаны больш за 85% кватэр, лічыльнікамі халоднай вады і цеплавой энергіі — 80. Астатнім няма прычыны для хвалявання.
Крыху падаражае цеплавая энергія для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння — цяпер яна абыдзецца ў 63.150 рублёў за 1 Гкал (было 60.140). Кубаметр халоднай вады будзе каштаваць 900 рублёў, водаадвядзенне — 550. Для параўнання: тым, хто не абзавёўся лічыльнікамі, за кубаметр халоднай вады давядзецца заплаціць 4.550 рублёў (3.750), за паслугі водаадвядзення (каналізацыі) — 3.350 рублёў (2.800). За карыстанне ліфтам кожны пражываючы будзе выкладваць 2.200 рублёў у месяц (1.700), хоць цалкам гэта паслуга будзе каштаваць 8.200 (5.800) рублёў.
Павышаны тарыф на прыродны газ, які выкарыстоўваецца для абагрэву жылых дамоў і кватэр, а таксама садовых домікаў у ацяпляльны перыяд: 358,8 рублёў за кубічны метр пры наяўнасці індывідуальнага газавага ацяпляльнага абсталявання і воданагравальнікаў (раней — 341,7). Газ звадкаваны ў балонах вагою 21 кілаграм па-ранейшаму будзе каштаваць 48.100 рублёў.
Падаражае і электрычная энергія — кілават-гадзіна абыдзецца ўжо ў 323 рублі (295). Для жыхароў, якія маюць электрычныя пліты, новы тарыф складзе 274,4 рубля за кілават-гадзіну (250,6).
Калі падлічыць агульную суму аплаты, то яна не так ужо істотна і падрасла. Тым больш, у параўнанні з цэнамі на іншыя тавары і паслугі.