
Адрас: 213765. Магілёўская вобласць, г. Асіповічы, вул. Інтэрнацыянальная, 48.
Эл. пошта: muzosipovichi@mail.ru
Сайт: osipovichi.museum.by
Дырэктар установы культуры «Асіповіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей» СЦЯПАНАВА Антаніна Францаўна
г. Асіповічы вул. Інтэрнацыянальная,48 Тэл/факс: 8(0235)42293
Вышэйшая АРГАНІЗАЦЫЯ – аддзел культуры Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта
Рэжым працы адміністрацыі:
Панядзелак - пятніца: 8.00 - 17.00.
Перапынак на абед: 13.00-14.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля.
Рэжым працы ўстановы:
Аўторак-нядзеля - 09:00 -18:00
Выхадны: панядзелак
ГРАФІК АСАБІСТАГА ПРЫЁМУ ГРАМАДЗЯН
Сцяпанава Антаніна Францаўна, дырэктар установы культуры «Асіповіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей» |
трэці панядзелак месяца |
08.00-13.00
|
Асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама прадстаўнікоў юрыдычных асоб у КК "Асіповіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей" ажыццяўляецца па адрасе: г. Асіповічы, вул. Інтэрнацыянальная, 48, кабінет дырэктара.
Папярэдні запіс на прыём да дырэктара музея ажыццяўляецца ў працоўныя дні з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па тэлефоне 25271 ці ў кабінеце дырэктара. Работнік, які ажыццяўляе запіс на асабісты прыём, мае права ўдакладніць матывы звароту.
ТЭЛЕФОН « ГАРАЧАЙ ЛІНІІ» 25271
ПРАМАЯ ТЭЛЕФОННАЯ ЛІНІЯ” будзе праводзіцца па тэл. 42293, 26 кастрычніка 2023 г. з 09.00 да 10.00 гадзін.
ЗВЯРТАЕМ УВАГУ!
Паважаныя заяўнікі!
З 2 студзеня 2023 года ў сувязі з уступленнем у сілу Закона Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2022 № 176-З "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" змяняецца парадак падачы электронных зваротаў.
Электронныя звароты будуць падавацца праз адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (http://обращения.бел). Доступ да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў для заяўнікаў здзяйсняецца бясплатна.
НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ
Музей з'яўляецца навукова-даследчай, культурна-асветніцкай і выхаваўчай установай культуры, асноўным сховішчам помнікаў матэрыяльнай і духоўнай культуры, звязаных з гісторыяй і прыродай краю.
Асноўная мэта дзейнасці музея - збор, навуковая апрацоўка і захаванне гісторыка-культурных каштоўнасцей, стварэнне на іх аснове навукова-абгрунтаваных экспазіцый і выстаў, якія садзейнічаюць выхаванню самасвядомасці грамадзян Беларусі, далучэнню іх да нацыянальнай і агульначалавечай спадчыны.
Прадметам дзейнасці музея з'яўляецца:
навуковае камплектаванне, арганізацыя ўліку і захаванасці музейных калекцый, забеспячэнне іх цэласнасці;
навуковыя даследаванні на аснове музейных калекцый, архіўных, бібліятэчных і іншых матэрыялаў;
праектаванне і стварэнне музейных экспазіцый і выставак, музейны дызайн і афарміцельскія работы;
усе віды рэстаўрацыі і кансервацыі музейных прадметаў;
падрыхтоўка і выданне каталогаў музейных калекцый, іншай друкаванай і сувенірнай прадукцыі;
папулярызацыя музейных калекцый;
турызм.
Музей аказвае куратарскую і метадычную дапамогу дзяржаўным музеям раёна і музеям, якія працуюць на грамадскіх пачатках. Падтрымлівае пастаянны кантакт з краязнаўцамі, гісторыкамі, арганізацыямі і асобнымі асобамі, зацікаўленымі ў вывучэнні, захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны.