Меню
Адно акно
Праца з кадрамі
Прыёмы грамадзян, прамыя тэлефонныя лініі
Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
Адзіны дзень інфармавання
Афіцыйныя дакументы
Старшыня Асiповiцкага раённага выканаўчага камітэта
Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца з нашым раёнам...
Асіповіцкі раён - адзін з найбуйнейшых прамысловых цэнтраў рэгіёну Магілеў, найважнейшага транспартнага цэнтра краіны.
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
25.08.2025
Завяршаецца прыём дакументаў у Асіповіцкі дзяржаўны каледж
Наведаўшы прыёмную камісію, даведаліся, што на 136 месцаў ужо прэтэндуе 142 абітурыенты. Прычым найбольшы наплыў назіраецца на новую спецыяльнасць “Электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання. Штукатур. Маляр”. І гэта яшчэ не канчатковыя вынікі.
— Ахвотна ідуць рабяты на спецыяльнасць “Электрагазазваршчык”, — адзначае адказны сакратар прыёмнай камісіі Алена Чаропка. — У многіх дома ёсць зварачныя апараты, а ад кагосьці з родных атрыманы першасныя навыкі карыстання прыстасаваннямі. Такія навучэнцы хутка авалодваюць майстэрствам.
Тым часам у камісію завітаў Дзмітрый Мацюшонак. Хлопец скончыў 9 класаў Свіслацкай СШ і вырашыў паступіць у Асіповіцкі каледж, каб набыць будаўнічую прафесію. З установай адукацыі ён пазнаёміўся яшчэ вясной у час правядзення дня адчыненых дзвярэй. Прааналізаваўшы атрыманую інфармацыю і абмеркаваўшы яе з роднымі, выпускнік зрабіў адпаведны выбар.
Юная мінчанка Анастасія Стральцова вывучала прапановы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў з дапамогай інтэрнэту. Супаставіла ўсё і адправілася ў суправаджэнні мамы Веранікі Валер’еўны ў пакуль незнаёмы для іх горад Асіповічы, каб асвоіць тут прафесіі швачкі і цырульніка. Пры сярэднім бале 6,1 дзяўчына мае ўсе шанцы стаць навучэнкай каледжа. Педагогі растлумачылі абітурыентцы, што, калі пажадае, размеркавацца яна зможа і на “Элему” або іншую сталічную фабрыку ці ўладкавацца працаваць у адным з прэстыжных салонаў роднага горада.
— Каля 70 працэнтаў навучэнцаў паступаюць з нашага раёна, 30 — з іншых населеных пунктаў краіны, — аналізуе намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце Вольга Пруднікава. — Часцей прыязджаюць з Пухавіцкага, Старадарожскага раёнаў, Любані, Слуцка, Салігорска, Чэрвеня, Рэчыцы, Жлобіна. Зараз да гэтай геаграфіі дадаўся яшчэ і Мсціслаў.
Калі з-за нізкага бала адсейваецца хтосьці з абітурыентаў, прыёмная камісія заўсёды прапаноўвае ім іншыя ўстановы прафесійнай адукацыі, дзе рабяты могуць прэтэндаваць на месца вучобы. Гэтаму садзейнічае агульная база, дзе сабрана ўся адпаведная інфармацыя.
— Наша задача — каб ні адзін выпускнік з базавай адукацыяй не застаўся “за кармой”. Кожны можа вучыцца і атрымаць прафесію, — падагульняе Вольга Уладзіміраўна.
osipovichi-region.by