predsedatel
Мелканян Геворг Гарнікавіч

Старшыня Асiповiцкага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Асіповіцкі раён - адзін з найбуйнейшых прамысловых цэнтраў рэгіёну Магілеў, найважнейшага транспартнага цэнтра краіны.

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Асіповіцкi раённы
выканаўчы камітэт
У год добраўпарадкавання ў Асіповіцкім раёне запланаваны комплексны рамонт і рэканструкцыя 17 дваравых тэрыторый шматкватэрных жылых дамоў

09.07.2025

У год добраўпарадкавання ў Асіповіцкім раёне запланаваны комплексны рамонт і рэканструкцыя 17 дваравых тэрыторый шматкватэрных жылых дамоў

Аб гэтым расказала начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела УКП ЖКГ Таццяна Быліна.

Ужо скончаны работы на вуліцы 60 гадоў Кастрычніка, 9, 11 і 15, Сумчанкі, 79, а таксама Камсамольскай, 2. Працягваецца абнаўленне тэрыторыі дамоў на вуліцы Кірава, 6, Сумчанкі, 55, Сташкевіча, 43.

Ва ўсіх гэтых дварах выконваецца бягучы рамонт дарожнага палатна дваравых праездаў і пешаходных сувязей, устанаўліваюцца новыя лаўкі, урны, адбываецца рамонт парковак.

Напярэдадні Дня Незалежнасці здадзены ў эксплуатацыю новыя дзіцячыя пляцоўкі на вуліцы 60 гадоў Кастрычніка, 9, Рабоча-Сялянскай, 5, Крыловіча, 12 райцэнтра, а таксама на вуліцы Усходняй у вёсцы Цэль.

Актыўна ідуць работы па добраўпарадкаванні дваравой тэрыторыі на вуліцы Сумчанкі, 53-55. Жыхары гэтых дамоў даўно чакалі змяненняў. Перш за ўсё з-за таго, што ў двары пасля дажджу заўсёды ўтваралася вялізная лужа. І работнікам камунальнага прадпрыемства нязручнасць гэта таксама дадавала клопату: неабходна было рэгулярна адпраўляць асенезатарскую машыну для выдалення непатрэбнай вады. Зараз жа, па словах намесніка дырэктара УКП ЖКГ па жыллёвым фондзе Сяргея Салаўя, дзякуючы праведзеным работам (падсыпка, дрэнаж) і замене асфальтавага пакрыцця на тратуарную плітку дадзеная праблема будзе вырашана.

Работы вядуцца з далучэннем падраднай арганізацыі — ПБУП “ДельтаПрофСтрой”. Яе кіраўнік Андрэй Татур адзначае, што вялікую дапамогу работнікам аказвае будаўнічы атрад, у які ўваходзяць вучні сярэдніх школ №№ 3, 4 і 5 горада, Вяззеўскай СШ і мясцовага каледжа. Рабяты старанна выконваюць даручанае. А давяраюць ім не толькі падсобныя работы: навучэнцы ўстаноў адукацыі разам з дарослымі тынкуюць і фарбуюць сцены, укладваюць тратуарную плітку. І працуюць на працягу лета — цудоўны прыклад для аднагодкаў!

Добраўпарадкаванне двароў працягваецца, а гэта значыць, што тэрыторыя вакол усё большай колькасці дамоў будзе змяняцца ў станоўчы бок і набываць больш сучасны выгляд.

osipovichi-region.by