predsedatel
Мелканян Геворг Гарнікавіч

Старшыня Асiповiцкага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Асіповіцкі раён - адзін з найбуйнейшых прамысловых цэнтраў рэгіёну Магілеў, найважнейшага транспартнага цэнтра краіны.

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Асіповіцкi раённы
выканаўчы камітэт
Падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Асіповіцкім раёнам і г. Тунцзян Кітайскай Народнай Рэспублікі

28.05.2025

Падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Асіповіцкім раёнам і г. Тунцзян Кітайскай Народнай Рэспублікі

Важная для раёна падзея ў плане ўмацавання міжнародных сувязей адбылася сёння ў Асіповіцкім райвыканкаме: у афіцыйнай абстаноўцы падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Асіповіцкім раёнам і г. Тунцзян Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Змацавалі дагавор сваімі подпісамі старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Дубінчык і сакратар гаркама КПК горада Тунцзян правінцыі Хэйлунцзян Чжан Давэй.

Пагадненне прадугледжвае наладжванне дружалюбных кантактаў паміж рэгіёнамі, абмен і ўзаемадзеянне ў галіне культуры, адукацыі, спорту, навукі і іншых галінах, садзейнічанне ўзаемнаму супрацоўніцтву ў эканамічнай, гандлёвай, сельскагаспадарчай, турыстычнай сферах.

Ужо на першай сустрэчы прагучалі канкрэтныя прапановы па супрацоўніцтве як з нашага, так і з кітайскага боку.

Падрабязна расказала аб раёне і яго турыстычным патэнцыяле намеснік старшыні райвыканкама Ганна Зямлянухіна, а аб сваёй установе і магчымай форме супрацоўніцтва з г. Тунцзян — дырэктар СШ №5 ім.Ф.А. Крыловiча Вікторыя Ліхачова.

Як вядома, КНР - адзін з найважнейшых стратэгічных напрамкаў супрацоўніцтва для Магілёўскай вобласці.

Горад Тунцзян, які з цягам часу павінен стаць для асіпаўчан больш блізкім, уяўляе сабой памежны пераход першага класа і з'яўляецца адзіным водным, чыгуначным і аўтамабільным пераходам паміж Кітаем і Расіяй. У гэтым горадзе створаны пілотная зона трансгранічнага электроннага гандлю і зона перапрацоўкі прадукцыі, арыентаванай на імпарт і экспарт. Так што магчымасці для супрацоўніцтва вельмі шырокія і прывабныя. І не толькі ў турыстычнай сферы. Пасля сустрэчы за круглым сталом госці ўсклалі кветкі да стэлы на Алеі Герояў і пазнаёміліся з гэтым знакавым для нашага горада аб'ектам.

Больш падрабязна аб візіце кітайскай дэлегацыі ў Асіповічы чытайце ў бліжэйшых нумарах раёнкі.

osipovichi-region.by