predsedatel
Мелканян Геворг Гарнікавіч

Старшыня Асiповiцкага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Асіповіцкі раён - адзін з найбуйнейшых прамысловых цэнтраў рэгіёну Магілеў, найважнейшага транспартнага цэнтра краіны.

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Асіповіцкi раённы
выканаўчы камітэт
2 кастрычніка ў Асіповічах адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка

03.10.2025

2 кастрычніка ў Асіповічах адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка

На працягу многіх гадоў у гэтае свята педагогі чуюць у свой адрас шчырыя словы ўдзячнасці. І гэтым разам са сцэны ДУК "Равеснік" гучалі шматлікія віншаванні і падзякі ад выхаванцаў, калег і кіраўніцтва раёна. Ганаровымі гасцямі на мерапрыемстве былі старшыня райвыканкама Андрэй Дубінчык, старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Рыжанкоў, намеснік старшыні райвыканкама Ганна Землянухіна, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Ірына Сяргейчык, старшыня райарганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Марына Гірэнка і ветэраны педагагічнай працы.

У прывітальным слове з найлепшымі пажаданнямі педагогам Андрэй Дубінчык адзначыў:

— Настаўнік - гэта не проста прафесія, гэта прызванне. Вы фармуеце светапогляд і свядомасць нашых дзяцей, новага пакалення. А значыць, фарміруеце і будучыя дасягненні роднай і любімай Беларусі.

Паважаныя педагогі, вялікі дзякуй за вашу працу, за нашых дзяцей, выхаванне пачуцця патрыятызму ў падрастаючага пакалення.

Падзякай райвыканкама былі ўзнагароджаны настаўнік англійскай мовы гімназіі Галіна Кузіна і настаўнік рускай мовы і літаратуры Свіслацкай СШ Ала Данільчык.

Словы ўдзячнасці прагучалі і ад Уладзіміра Рыжанкова. Ён уручыў падзяку раённага Савета дэпутатаў метадысту ДУМУ "Асіповіцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет" Міхаілу Грыгорчыку і дырэктару Лапіцкай СШ Таццяне Кацубо.

Ірына Сяргейчык і Марына Гірэнка таксама павіншавалі калег і ўручылі шэраг узнагарод. Ганаровай граматы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама ўдастоены намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ясенскай СШ Ганна Трухан, настаўнік геаграфіі Кацярына Габаленка і педагог сацыяльны СШ № 4 Таццяна Зайцава, настаўнік-дэфектолаг СШ № 3 Святлана Вараб'ёва, настаўнік пачатковых класаў Вязьеўскай СШ Жанна Смалякова. Ганаровымі граматамі і падзячнымі лістамі аддзела па адукацыі ўзнагароджана яшчэ 17 педагогаў.

На мерапрыемстве таксама былі адзначаны маладыя спецыялісты сістэмы адукацыі раёна і ветэраны педагагічнай працы.

osipovichi-region.by