predsedatel
Мелканян Геворг Гарнікавіч

Старшыня Асiповiцкага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Асіповіцкі раён - адзін з найбуйнейшых прамысловых цэнтраў рэгіёну Магілеў, найважнейшага транспартнага цэнтра краіны.

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Асіповіцкi раённы
выканаўчы камітэт
Тры эскізы спектакляў распрацавалі артысты Магілёўскага тэатра лялек разам з расійскімі калегамі

04.09.2025

Тры эскізы спектакляў распрацавалі артысты Магілёўскага тэатра лялек разам з расійскімі калегамі

Тры эскізы спектакляў распрацавалі артысты Магілёўскага абласнога тэатра лялек разам з расійскімі калегамі ў час работы рэжысёрскай лабараторыі. Аб гэтым БЕЛТА расказалі ў магілёўскай установе культуры.

Рэжысёрская лабараторыя была арганізавана сумесна з Цэнтрам падтрымкі рускага тэатра за мяжой Саюза тэатральных дзеячаў Расіі. Тэматыкай стала класічная літаратура. Аўтары работ - рэжысёры Дзмітрый Багданаў з Масквы, Аляксей Ягораў і Арына Прохарава з Санкт-Пецярбурга. У фінале былі прадстаўлены тры эскізы, распрацаваныя ўсяго за пяць дзён сумесна з акцёрамі тэатра.

Аўтары эскізаў прадставілі гледачам і мастацкаму савету тэатра работу ў жанры імерсіўнага тэатра "Шэпт Кентэрвіля" паводле матываў казкі "Кентэрвільскі прывід" пісьменніка Оскара Уайльда. Яшчэ адзін эскіз быў прадстаўлены паводле матываў апавядання Івана Буніна "Чысты панядзелак", а таксама аўтарскае бачанне трагедыі Уільяма Шэкспіра "Рамэа і Джульета".

Як адзначылі ў адміністрацыі тэатра лялек, усе тры эскізы былі створаны на высокім прафесійным узроўні і пакінулі моцнае ўражанне. "Лепшая работа, якую вызначыць мастацкі савет тэатра, будзе ўвасоблена ў рэальную пастаноўку ў 2026 годзе пры пыдтрымцы Саюза тэатральных дзеячаў Расіі", - расказалі ў тэатры.

БелТА