Меню
Адно акно
Праца з кадрамі
Прыёмы грамадзян, прамыя тэлефонныя лініі
Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
Адзіны дзень інфармавання
Афіцыйныя дакументы
Старшыня Асiповiцкага раённага выканаўчага камітэта
Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца з нашым раёнам...
Асіповіцкі раён - адзін з найбуйнейшых прамысловых цэнтраў рэгіёну Магілеў, найважнейшага транспартнага цэнтра краіны.
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
26.06.2023
Судэксперты Магілёўскай вобласці ўдасканалілі спосаб даследаванняў
Толькі за пяць месяцаў гэтага года супрацоўнікамі ўпраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці і яго тэрытарыяльных органаў устаноўлена 9 фактаў падробкі грашовых білетаў. Летась за ўвесь год іх было 19.
Фота з архіва ўпраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці
— Часцей за ўсё на даследаванне трапляюць расійскія рублі і долары, якія грамадзяне прыносяць у абменныя пункты, — расказвае афіцыйны прадстаўнік упраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці Ірына Рачкоўская. — Калі купюра выклікае сумненне ў банкаўскага работніка, яна канфіскуецца і накіроўваецца на экспертызу. Нядаўна быў выпадак, калі тры стодоларавыя купюры, адну з якіх спрабавала памяняць у банку 60-гадовая магіляўчанка, і дзве — 44-гадовы жыхар Магілёва, аказаліся фальшывымі. Як высветлілі судовыя эксперты, яны былі зробленыя шляхам струменевага, высокага і глыбокага друку. Зламыснікі добра папрацавалі над ахоўнымі элементамі — інфрачырвонай і ўльтрафіялетавай абаронай, вадзянымі знакамі, ахоўнымі ніткамі, колерапераменнымі элементамі, сеткаватай структурай паперы. Уладальнікі фальшывых купюр паведамілі, што не ведалі пра іх паходжанне, бо атрымалі падчас разлікаў або валютна-абменных аперацый у нашай краіне ці за яе межамі.
Судэксперты даследуюць таксама банкноты, якія паступаюць да іх у ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і следчых дзеянняў. Бывае, што іх намінал не адпавядае той лічбе, якая на ёй заяўлена. Напрыклад, 5-доларавая купюра выдаецца за 50-доларавую.
На другім месцы па частаце даследаванняў знаходзяцца пасведчанні — кіроўцы і аб рэгістрацыі транспартнага сродку як у Беларусі, так і ў Расіі.
— Зламыснікі выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасці агульнадаступныя электрафатаграфічныя і струменевыя прынтэры, фарбавальныя рэчывы і лакі розных колераў, — удакладняе Ірына Рачкоўская. — Такая разнастайнасць матэрыялаў дазваляе ім атрымаць падроблены ахоўны элемент, падобны на сапраўдны. Часам судэксперты сутыкаюцца з падробкамі, на якіх галаграмы, OVI эфект, ахоўная нітка, кінеграма, ахоўныя валокны створаны па тых жа тэхналогіях і тымі спосабамі, што і на прадпрыемствах, якія ажыццяўляюць вытворчасць сапраўдных дакументаў. Але спецыялістам хапае тэхнічных магчымасцяў і ведаў, каб распазнаць падробку.
У Дзяржкамітэце судовых экспертыз вядзецца поўны ўлік падробленых грашовых білетаў, бланкаў дакументаў і каштоўных папер, канфіскаваных на тэрыторыі краіны. Гэта дазваляе спецыялістам мець найбольш поўную інфармацыю па розных відах злачынстваў.
Сёлета ва ўпраўленні Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці ўкаранёны новы падвід судовай тэхнічнай экспертызы дакументаў, які дазваляе даследаваць аб’екты, якія выкарыстоўваюцца для вырабу дакумента, а таксама сам дакумент на прадмет устанаўлення першапачатковага зместу запісаў, ідэнтыфікацыі іх цэласнасці і гэтак далей. Гэта дае магчымасць яшчэ больш павысіць паўнату і аб’ектыўнасць расследавання крымінальных, адміністрацыйных і іншых спраў.