predsedatel
Мелканян Геворг Гарнікавіч

Старшыня Асiповiцкага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Асіповіцкі раён - адзін з найбуйнейшых прамысловых цэнтраў рэгіёну Магілеў, найважнейшага транспартнага цэнтра краіны.

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Асіповіцкi раённы
выканаўчы камітэт
Пытанні павышэння эфектыўнасціі якасці выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы разгледжанына семінар-нарадзе ў Магілёве

03.07.2023

Пытанні павышэння эфектыўнасціі якасці выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы разгледжанына семінар-нарадзе ў Магілёве

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачfнка правёў сёння абласны семінар дзяржорганаў на тэму "Аб павышэнні эфектыўнасці выканання рашэнняў і даручэнняў Кіраўніка дзяржавы і ўзмацненняў папераджальнага кантролю за іх выкананнем". У абмеркаванні прынялі ўдзел намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Станіслаў Наркевіч, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, прадстаўнікі кантрольнага ведамства, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў, міністэрстваў, дэпутацкага корпуса, а таксама актыў Магілёўскай вобласці, у тым ліку кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, старшыні гарадскіх і раённых саветаў дэпутатаў.

У час семінара былі разгледжаны вынікі выканання Магілёўскім аблвыканкамам даручэнняў Кіраўніка дзяржавы ў 2022 годзе і за студзень-май 2023 года. Адмысловая ўвага звернута на якасць выканання даручэнняў. Прадстаўнікамі Камітэта дзяржкантролю прапанаваны алгарытмы павышэння эфектыўнасці арганізацыі выканання даручэнняў. Асабліва адзначана неабходнасць узмацнення ўнутранага кантролю за выкананнем даручэнняў і павышэння ролі Магілёўскага аблвыканкама ў каардынацыі дзеянняў выканаўцаў даручэнняў.