predsedatel
Мелканян Геворг Гарнікавіч

Старшыня Асiповiцкага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Асіповіцкі раён - адзін з найбуйнейшых прамысловых цэнтраў рэгіёну Магілеў, найважнейшага транспартнага цэнтра краіны.

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Асіповіцкi раённы
выканаўчы камітэт
Магілёўская вобласць робіць стаўку на развіццё рыбаводства

22.11.2024

Магілёўская вобласць робіць стаўку на развіццё рыбаводства

Магілёўская вобласць робіць стаўку на развіццё рыбаводства. На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстай цырымоніі ўшаноўвання аграрыяў у час абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2024" у Клімавічах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У гэтым годзе Магілёўская вобласць дала краіне 1,1 млн т збожжавых і зернебабовых. Планку 100 тыс. т перасягнуў Магілёўскі раён. Амаль 90 тыс. т намалацілі ў Шклоўскім. Ураджайнасць 50-60 ц/га атрымалі сельгасарганізацыі "Газавік-Сіпакова", "Рассвет імя Арлоўскага", "Агракамбінат "Зара", "Дабраволец" і іншыя.

Добрая ўраджайнасць рапсу - амаль 34 ц/га - у Кіраўскім раёне. А ў асобных гаспадарках гэта лічба дасягае 50 ц/га. "Ёсць на што раўняцца, культура перспектыўная і грашовая", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ёсць перадавікі і ў нарыхтоўцы кармоў. Гэта "МушынаАгра", "Вендараж" і "Саўгас Кісялевічы". На зімова-стойлавы перыяд яны назапасілі ад 52 да 74 кармавых адзінак на ўмоўную галаву.

"У нас ёсць на каго арыентавацца. Гэта лідары. І 1,5 млн т намалоту па збожжавых і зернебабовых мы павінны дасягнуць. І значна, зразумела, прыбавіць па малаку і мясе", - абазначыў задачы на бліжэйшую перспектыву кіраўнік дзяржавы.

"Мы робім стаўку на развіццё рыбаводства ў вашым раёне. Вы ўзялі на сябе амбіцыйную задачу забяспечыць краіну каштоўнымі відамі рыб і прадукцыяй з іх. Тады мы закрыем уласныя патрэбнасці, дадзім натуральны і гарантавана якасны прадукт для ўнутранага спажывання, а таксама на экспарт. Паспяхова вырашым яшчэ адну задачу па імпартазамяшчэнні", - сказаў Прэзідэнт.

БелТА