predsedatel
Мелканян Геворг Гарнікавіч

Старшыня Асiповiцкага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Асіповіцкі раён - адзін з найбуйнейшых прамысловых цэнтраў рэгіёну Магілеў, найважнейшага транспартнага цэнтра краіны.

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Асіповіцкi раённы
выканаўчы камітэт
Да Дня пісьменства ў Бялынічах абновяць больш за 100 аб’ектаў

30.03.2020

Да Дня пісьменства ў Бялынічах абновяць больш за 100 аб’ектаў

Больш за сто аб’ектаў рэканструююць і добраўпарадкуюць у Бялынічах да Дня беларускага пісьменства. Пра гэта «Радыё Магілёў» паведаміў намеснік начальніка вытворча-тэхнічнай службы Бялыніцкага жылкамгаса Максім Стукалаў.

Усе запланаваныя работы павінны завяршыць да 1 жніўня. А на такіх аб’ектах, як вуліца Савецкая, цэнтр культуры і парк «Ліпавы гай» – ужо да 9 мая. Там, дзе да нядаўняга часу знаходзілася бібліятэка, будаўнікі зробяць галоўную сцэну свята пісьменства. Побач з гэтым аб’ектам ўзводзяць новы будынак музея імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі. Да працы па добраўпарадкаванні Бялынічаў падключыліся прадпрыемствы, арганізацыі, установы раёна і насельніцтва горада.

Адным з асноўных абнаўляемых аб’ектаў з’яўляецца парк «Ліпавы гай». Яго не пазнаць будзе ўжо да Дня Перамогі. Будаўнікі ўзвядуць вялікую маналітную арку, рэканструіруюць брацкую магілу, сажалку. Тут жа з’явяцца новая сцэнічная пляцоўка, зона адпачынку, веладарожкі. «На працы ў парку выдзелены мільён рублёў» – адзначыў намеснік начальніка вытворча-тэхнічнай службы Бялыніцкага жылкамгаса Максім Стукалаў.