predsedatel
Мелканян Геворг Гарнікавіч

Старшыня Асiповiцкага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Асіповіцкі раён - адзін з найбуйнейшых прамысловых цэнтраў рэгіёну Магілеў, найважнейшага транспартнага цэнтра краіны.

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Асіповіцкi раённы
выканаўчы камітэт
Багаты ўраджай збіраюць хлебаробы ААТ «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага»

01.08.2022

Багаты ўраджай збіраюць хлебаробы ААТ «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага»

Багатымі ў гэтым годзе былі віды на ўраджай збожжавых і рапсавых палёў у адкрытым акцыянерным таварыстве «“Рассвет” імя К. П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна. І пацвердзілі чаканне высокімі намалотамі ўжо на пачатковым этапе уборачнай кампаніі – жніва азімага ячменю. Зборы яго збожжа тут склалі 77 цэнтнераў з гектара.

Шчодрымі на ўраджай сталі і палі азімай пшаніцы. У прыватнасці, намалоты збожжа на адным з іх – размешчанай каля райцэнтра шматгектарнай пшанічнай ніве, якая зжыналася рассветаўскімі хлебаробамі ў дзень нашага прыезду ў гаспадарку – дасягалі 80–81 цэнтнера з гектара.

Вельмі ўраджайныя і рапсавыя палі «Рассвету». Намалоты на круг масласямян рапсу на асобных іх участках перавышаюць 80 цэнтнераў. Сярэдні ж іх збор з гектара складае 46 цэнтнераў.

Дарэчы, ён больш чым у чатыры разы перавышае зараз сярэднеабласны паказчык намалоту масласямян рапсу з гектара. Шырокая і агульная плошча рапсавых палёў ААТ «“Рассвет” імя К. П. Арлоўскага» азімага і яравога севу – 927 гектараў. Зрэшты, як і збожжавых, – 3723 гектары.

Збожжавы іх клін, дарэчы, дасягае паловы яго плошчы ў некаторых раёнаў Магілёўшчыны. Значныя ж намалоты збожжа яго земляробаў складаюць у апошнія гады каля чвэрці ў агульным аб’ёме збіраемага ўсім раёнам хлебнага каравая.

mogilev-region.gov.by