На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Беларусь і Калумбія зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва па шырокім спектры напрамкаў

28 кастрычніка 2021

Беларусь і Калумбія зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва па шырокім спектры напрамкаў, а таксама ва ўмацаванні міжпарламенцкага ўзаемадзеяння. Аб гэтым ішла размова ў час візіту намесніка міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўгена Шэстакова ў Рэспубліку Калумбія, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Намеснік міністра наведвае Калумбію 25-27 кастрычніка. У першы дзень Яўген Шэстакоў сустрэўся са старшынёй Палаты дэпутатаў Нацыянальнага кангрэса Калумбіі Джэніфер Арыяс і членамі Групы дружбы парламента Калумбіі з парламентам Беларусі. "Падкрэслена зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва дзвюх краін па шырокім спектры напрамкаў, а таксама ва ўмацаванні міжпарламенцкага ўзаемадзеяння", - расказалі ў МЗС.

Адбылася таксама сустрэча намесніка міністра замежных спраў Беларусі з выконваючым абавязкі міністра культуры Калумбіі Хасэ Арготэ. Бакі абмеркавалі перспектывы ўмацавання беларуска-калумбійскіх культурных сувязей, у прыватнасці ўзаемадзеяння па лініі мастацкіх калектываў, тэатральных устаноў, музеяў і галерэй, магчымасці арганізацыі сумесных выстаў, абмену экспертамі ў сферы мастацтва. Па выніках сустрэчы падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж міністэрствамі культуры Беларусі і Калумбіі. Калумбійскаму боку прапанавана стаць пастаянным удзельнікам міжнародных культурных мерапрыемстваў у Беларусі, уключаючы штогадовы фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", а таксама развіваць супрацоўніцтва ў сферы выкарыстання высокіх тэхналогій у мастацтве.

У гэты ж дзень намеснік кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця пасольства Беларусі ў Калумбіі. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі дзяржаўных органаў, дзелавых колаў і акадэмічнай супольнасці Калумбіі. Яўген Шэстакоў падкрэсліў значнасць Калумбіі для Беларусі як перспектыўнага партнёра ў Лацінскай Амерыцы, нацэленасць на развіццё міждзяржаўнага дыялогу, канструктыўнага супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях, а таксама зацікаўленасць у выбудоўванні сістэмы абмену вопытам у розных сферах.

БелТА