На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

«Мы шукаем таленты»: Бабруйск другі раз прыме конкурс творчасці людзей з інваліднасцю

5 снежня 2022

Бабруйск другі раз прыме конкурс творчасці людзей з інваліднасцю "Мы шукаем таленты". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.

Конкурс пройдзе ў Палацы мастацтваў Бабруйска і будзе складацца з двух этапаў. Першы - гэта падача заявак, а другі - непасрэднае выступленне перад членамі журы. Яны будуць ацэньваць канкурсантаў па некалькіх намінацыях: сольны вакал, вакальны ансамбль, харэаграфія, мастацкае чытанне і дэкаратыўна-прыкладная творчасць. Удзельнічаць у конкурсе талентаў можна як індывідуальна, так і калектыўна.

Пасля выступлення адбудзецца цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў: яны атрымаюць дыпломы і каштоўныя падарункі.

Выступленні канкурсантаў можна паглядзець 13 снежня.

Арганізатарамі конкурсу выступілі Палац мастацтваў Бабруйска сумесна з Бабруйскай гарадской арганізацыяй грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства інвалідаў".

БелТА