Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
3 чэрвеня 2020

Алею Памяці адкрылі ў аграгарадку Семукачы Магілёўскага раёна

Алею Памяці ў гонар удзельнікаў войн XX стагоддзя адкрылі ў аграгарадку Семукачы Магілёўскага раёна. Яна стала часткай раней пасаджанага вяскоўцамі сквера, прысвечанага 75-годдзю Перамогі. Над стварэннем аб’екта, які стаў упрыгожваннем населенага пункта і адначасова данінай павагі тым, хто абараняў жыццё, працавалі як мясцовыя жыхары, так і іх былыя аднавяскоўцы.

«Першым этапам рэалізацыі праекта была падрыхтоўка пляцоўкі. Увесну высадзілі дэкаратыўныя клёны, каштаны і туі. Гэтыя саджанцы прадаставіла ўраджэнка аграгарадка Яніна Гаравая. Ва ўжо створаным скверы высадзілі лічбай 75 блакітныя елкі. Яны сталі ўкладам у важную справу Вадзіма Іўчына.

Падводзячы вынік зробленаму, на адным са сходаў вырашылі дапоўніць алеі саджанцаў памятным знакам, адзначыўшы такім чынам 75-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Ужо ў працэсе рэалізацыі праекта паступіла прапанова ўспомніць і хлопцаў, якія загінулі ў Афганістане. У выніку аб’ядналі дзве ідэі ў адну», – расказала старшыня Семукацкага сельсавета Тамара Укружская.

Адгукнуўся на просьбу дапамагчы ў вырабе памятнага знака ўраджэнец Семукач Мікалай Сталяроў – майстар Магілёўскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя № 2.

 

«Пачуццё падзякі аднавяскоўцам, якія прымалі ўдзел у розных войнах XX стагоддзя, а асабліва тым, хто абараняў нашу радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, з гадамі не становіцца меншым. Ёсць жаданне завяшчаць гэту памяць наступным пакаленням. Мы можам гэта зрабіць вось такім спосабам: стварыць уласнымі рукамі разам са сваімі дзецьмі і ўнукамі памятны знак, які, спадзяёмся, для прахожых і праезджых стане напамінам пра тое, што на гэтай зямлі няма нічога больш каштоўнага за чалавечае жыццё, таму і няма межаў нашай удзячнасці тым, хто паміраў, заваёўваючы мір», – адзначыў Мікалай Сталяроў.

Добраўпарадкаванне ўласнаручна створанага сквера будзе працягнута. Да канца чэрвеня плануюць тут усталяваць лаўкі і стацыянарныя вазоны для кветак.

Да спіса навін