Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
27 мая 2020

Аграрыі Магілёўскай вобласці плануюць нарыхтаваць каля 1,125 млн. т кармавых адзінак

Аграрыі Магілёўскай вобласці плануюць нарыхтаваць сёлета каля 1,125 млн. т кармавых адзінак травяных кармоў. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Лілія Гулінская.

«Сёлета мы плануем нарыхтаваць 1 млн 124,6 тыс. т кармавых адзінак для сферы жывёлагадоўлі. На адну ўмоўную галаву жывёлы павінна прыходзіцца не менш за 29 ц. Зараз пачаўся корманарыхтоўчы сезон, – сказала Лілія Гулінская. – У Магілёўскай вобласці вядзецца першы ўкос шматгадовых траў. Ужо скошана 1,2 тыс. га траў. Іх плануецца скасіць на плошчы каля 195 тыс. га. Нарыхтавана 5 тыс. т кармавых адзінак. У мінулым годзе за такі ж перыяд гэты паказчык склаў 3 тыс. т».

Усяго падчас першага ўкосу шматгадовых траў у Магілёўскай вобласці плануюць нарыхтаваць 366 тыс. т кармавых адзінак травяных кармоў.

Да спіса навін