Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
16 красавіка 2020

У Асіповіцкай ЦРБ адкрыты дабрачынны рахунак

Жыхары Асіповіцкага раёна далучаюцца да акцый і марафонаў, якія праходзяць па ўсёй Беларусі, па падтрымцы лекараў і аказанні дапамогі медустановам.

У нашых землякоў таксама ёсць магчымасць не застацца абыякавымі і праявіць актыўнасць і салідарнасць з тымі, хто ўжо дапамагае. Асіповіцкай цэнтральнай раённай бальніцы аказваюць дабрачынную дапамогу грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы і ўстановы розных формаў уласнасці, фізічныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, набываючы бязвыплатна сродкі індывідуальнай абароны і арганізоўваючы бясплатнае харчаванне лекараў.

У Асіповіцкай ЦРБ адкрыты дабрачынны рахунак для пералічэння грашовых сродкаў BY62 АКВВ 3642 1165 3001 3710 0000 у філіяле ААТ «АСБ «Беларусбанк», код банка AKBBBY2X.

Сабраныя грашовыя сродкі будуць накіраваны на набыццё сродкаў індывідуальнай абароны медыцынскіх работнікаў, неабходнага дадатковага медыцынскага абсталявання. Інфармацыя пра паступленне і выдаткоўванне грашовых сродкаў штотыдзень будзе публікавацца ў раённай газеце «Асіповіцкі край»

Да спіса навін