На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Вакцинируйтесь! Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Вакцинируйтесь!

На полі горача!

3 августа 2018

Жніво-2018

38% асіповіцкіх ніў убрана па стане на ўчарашнюю раніцу. Сельгаспрадпрыемствамі намалочана 8085 тон, сярэдняя ўраджайнасць па раёне — 25,4 цэнтнера з гектара. Першынство ўпэўнена трымае філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына”: тут кожны гектар урадзіў па 43 цэнтнеры збожжа. На другім месцы лапіцкія хлебаробы — 30,1 ц/га.

У тройцы лідараў па ўраджайнасці і ААТ “ЖорнаўкаАГРА”, дзе камбайны пабывалі ўжо на паўтысячы гектарах, намалочана 1384 тоны збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць — 27,7 ц/га. На час уборкі тут склаўся дзеяздольны атрад. Частку яго — два экіпажы і вадзіцеля — засталі на полі непадалёку ад Жорнаўкі ў час наведвання шэрагу сельгаспрад-прыемстваў разам з райкамам прафсаюза АПК. Прафсаюзны лідар Святлана Сідарэнка цікавілася настроем хлебаробаў, праблемамі, якія іх зараз хвалююць, правярала, ці ёсць у камбайнах у наяўнасці аптэчкі, пітная вада і сродкі пажаратушэння. Няхай лепш ніякіх непрыемных выпадкаў не зда-раецца, але трэба быць гатовымі да ўсякага.

Як аказалася, ніва са-брала пераважна вопытных хлебаробаў. Экіпаж у складзе Пятра Жаўняка і Міхаіла Чарапка працуе разам ужо дзявяты сезон. У час гарачай пары Міхаіл, галоўны інжынер гаспадаркі, перасаджваецца на камбайн — туды, дзе больш патрэбны рабочыя рукі. Экіпаж Уладзіміра Клунко і Яўгенія Клунко можна назваць сямейным: за адным штурвалам працуюць дзядзька з пляменнікам. Яўген ва ўборачнай кампаніі ўдзельнічае чацвёрты раз. Адвозіць збожжа на МАЗе Аляксандр Пятрэнка. Малады чалавек не хавае свой намер выйсці ў лідары раённага спаборніцтва — такі вопыт ужо ёсць. Таму і ведае, што да “тысячніка” засталося перавезці ўжо менш за 150 тон. Будзе зроблена!

Што спадабалася, дык гэта імпэт, які адчуваецца ў жорнаўскіх аграрыяў. Не раз даводзілася пераконвацца: ёсць ахвота да работы — будзе і добры вынік!

Валянціна КОРБАЛЬ. Фота Настассі МАЦЮШЭНКА.

"Асіповіцкі край"