На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Беларускі энергетычны і экалагічны форум адкрываецца ў Мінску

8 кастрычніка 2019

XXIV Беларускі энергетычны і экалагічны форум адкрываецца сёння на пляцоўцы Футбольнага манежа ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Форум аб'ядноўвае міжнародныя спецыялізаваныя выстаўкі "Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра" (EnergyExpo’ 2019), Oil&Gas Technologies, "Атамэкспа-Беларусь", "ЭкспаСвятло", "Водныя і паветраныя тэхналогіі", "ЭкспаГорад".

Мэта форуму - прадэманстраваць сучаснае абсталяванне і тэхналогіі для вытворчасці і размеркавання электрычнай і цеплавой энергіі, аўтаматызаваныя сістэмы, энерга- і рэсурсазберагальныя тэхналогіі, аказаць садзейнічанне інавацыйнаму развіццю паліўна-энергетычнага комплексу краіны. На мерапрыемстве будуць прадстаўлены больш за 300 арганізацый з 16 краін.

У структуры экспазіцыі прадугледжаны галіновыя раздзелы Міністэрства энергетыкі, Міністэрства прамысловасці, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, канцэрна "Белнафтахім".

Дзелавая праграма форуму ўключае форумы, канферэнцыі, семінары, круглыя сталы, прэзентацыі кампаній - удзельнікаў выстаўкі, на якіх айчынныя і замежныя эксперты прадставяць сучасныя тэхналагічныя рашэнні ў галіне энергетыкі, нафтахіміі, энергазберажэння і экалогіі.

У час тэматычных мерапрыемстваў будзе разгледжаны міжнародны вопыт рэалізацыі стратэгіі ўстойлівага развіцця, пытанні грамадскага кантролю ў атамнай энергетыцы на прыкладзе Беларускай АЭС, вопыт і магчымасці для ўкаранення механізмаў энергасэрвісных кантрактаў, пытанні ўстойлівага абыходжання з адходамі, перспектывы комплекснай аптымізацыі энергетычнай сістэмы, лічбавая трансфармацыя электраэнергетыкі і іншыя тэмы.

Беларускі энергетычны і экалагічны форум будзе працаваць па 11 кастрычніка.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI