На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

У Магілёве пры рэгістрацыі ў ДАІ электрамабіляўіх уладальнікі атрымліваюць зялёныя нумары

14 ліпеня 2020

У Магілёве пры рэгістрацыі ў ДАІ электрамабіляў іх уладальнікі атрымліваюць зялёныя нумары. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Уладзіслаў Бардзілоўскі.

Суразмоўца адзначыў, што ўладальнікі такога транспарту са старымі нумарамі не абавязаны іх мяняць на новыя. Тэрмін дзеяння даўніх рэгістрацыйных знакаў не абмежаваны.

«Зялёныя нумары на электрамабілях –міжнародная практыка. Іх устанаўліваюць, каб машыны з электрычнымі рухавікамі адрозніваліся ў агульным патоку, – растлумачыў Уладзіслаў Бардзілоўскі. – У Магілёўскай вобласці зарэгістравана пакуль толькі 4 электрамабілі і 2 электробусы».

Дарэчы, нумары з зялёнымі літарамі, лічбамі і акантоўкай можна атрымаць для ўсіх відаў транспартных сродкаў– як для легкавых і грузавых аўто, так і для аўтобусаў і мотатранспарту,– што прыводзяцца ў рух электрарухавіком.

Увядзенне зялёных нумароў звязана з уступленнем з 1 ліпеня 2020 года ў законную сілу змяненняў № 9 СТБ 914-99 (ІСО 7591:1982) «Знакі рэгістрацыйныя і знак адметны транспартных сродкаў», зацверджаных пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 12.12.2019 № 70.