На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

У Магілёўскай вобласці дадаткова закупяць чатыры боксы біялагічнай абароны для транспарціроўкі хворых

3 красавіка 2020

У Магілёўскай вобласці дадаткова закупяць для ўстаноў аховы здароўя чатыры боксы біялагічнай абароны для транспарціроўкі пацыентаў з віруснымі і інфекцыйнымі захворваннямі, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.

«Для арганизацыі бяспекі жыхароў вобласці і супрацоўнікаў брыгад хуткіх дапамог для Магілёўскай вобласці дадаткова будуць закупленыя чатыры боксы для транспарціроўкі пацыентаў з віруснымі і інфекцыйнымі захворваннямі. У такіх боксах можна не толькі перавозіць пацыента, але і аказваць медыцынскую дапамогу без пагрозы заразіцца, – заўважыў Аляксандр Старавойтаў. – Боксы можна выкарыстоўваць для перавозкі пацыента з любым захворваннем, якоехутка распаўсюджваецца. У ім ён можа знаходзіцца некалькі гадзін, але для працяглага знаходжання такі бокс не падыходзіць».

Як адзначыў Аляксандр Старавойтаў, у адным боксе за суткі можна перавезці каля 10–12 пацыентаў.