На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

У базу валанцёраў Чырвонага Крыжа ў Магілёўскай вобласці ўвайшло амаль 250 чалавек

2 красавіка 2020

У Магілёўскай вобласці ў базу валанцёраў рэгіянальнай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа ўвайшлі 243 чалавекі. Пра гэта расказала намеснік старшыні абласной арганізацыі БТЧК Жанна Мацвеева.

«У рабоце па прафілактыцы каранавіруснй інфекцыі ў Магілёўскай вобласці задзейнічаны 243 валанцёры абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, – адзначыла субяседніца. – Гэта людзі ва ўзросце ад 18 да 55 гадоў, якія прайшлі спецыяльны інструктаж, а таксама забяспечаны ўсімі неабходнымі сродкамі індывідуальнай абароны і антысептыкамі. Кожны валанцёр пазначаны бэйджам з устаноўленым лагатыпам Чырвонага Крыжа і мае адпаведную экіпіроўку».

Паводле слоў Жанны Мацвеевай, праца валанцёраў будуецца ў цесным узаемадзеянні з тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, якія з’яўляюцца каардынатарамі раённых штабоў дапамогі. Алгарытм дзеянняў просты: на тэлефоны цэнтраў сацабслугоўвання насельніцтва паступаюць званкі, якія фіксуюцца і разам з выхаднымі кантактнымі данымі перадаюцца валанцёрам.

«Мы фарміруем ліст замовы і выконваем запыты на набыццё сродкаў гігіены, прадуктаў харчавання, лекаў, аплату камунальных паслуг, – адзначыла суразмоўца. – Таксама нашы валанцёры вядуць інфармацыйную працу: тлумачаць, чаму ў сённяшняй сітуацыі важна заставацца дома, раздаюць улёткі прафілактычнага характару – як абараніць сябе ад заражэння. На сённяшні дзень момант мы працуем з людзьмі, старэйшымі за 65 гадоў. У прыярытэце адзінокія, адзінока пражываючыя і інваліды».

Прадстаўніца абласной арганізацыі БТЧК падкрэсліла, што, нягледзячы на шырокае інфармаванне насельніцтва, вялікай колькасці зваротаў пакуль няма. Напрыклад, 30 сакавіка ў рэгіёне было сфарміравана 39 заявак ад пажылых людзей, для выканання якіх былі задзейнічаны 44 валанцёры і супрацоўнікі арганізацыі. З пачатку мінулага тыдня добраахвотнікі адгукнуліся на 137 зваротаў. Для іх рэалізацыі спатрэбілася 107 валанцёраў.

«Мы задзейнічаем людзей па меры неабходнасці, – падсумавала Жанна Мацвеева. – Але нават калі спатрэбіцца ўключыць у працу ўсю валанцёрскую базу, рэзерв у яе папаўненні ёсць: у любы час сваю бясплатную дапамогу гатовы даць установы вышэйшай адукацыі Магілёўскай вобласці».