На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Мінск, Брэст і Гродна прызнаны лепшымі па ўмовах вядзення бізнесу ў Беларусі

21 лютага 2019

Рэйтынг беларускіх гарадоў і раёнаў па ўмовах вядзення бізнесу апублікаваны на сайце Мінскага гарадскога аб'яднання прафсаюзаў, паведамляе БЕЛТА.

Рэйтынг на аснове 11 параметраў склалі спецыялісты беларускага офіса "Бітрыкс24" (сэрвісу па кіраванні і падтрымцы бізнесу). Кожны горад і раён ацэньваўся па 150-бальнай шкале. У прыватнасці, параўноўваліся колькасць прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу, гандлёвых плошчаў на 10 тыс. насельніцтва, рознічны тавараабарот на душу насельніцтва, аб'ём прамых замежных інвестыцый на 100 тыс. чалавек, доля кампаній з вэб-сайтамі. Ацэньваўся тавараабарот у сферы грамадскага харчавання, рознічны і агульны - на душу насельніцтва, аб'ём інвестыцый у інфармацыйныя тэхналогіі на 100 тыс. насельніцтва, аб'ём экспарту на душу насельніцтва.

Мінск аказаўся лідарам рэйтынгу па 9 параметрах з 11. Толькі па выручцы ад аптовага і рознічнага гандлю на душу насельніцтва сталіцу абышоў Наваполацк, а па аб'ёме гандлёвых плошчаў на 10 тыс. насельніцтва - Брэст, які ў выніку заняў другое месца, трэцяе дасталося Гродна.

У топ-20 беларускіх гарадоў і раёнаў па ўмовах вядзення бізнесу таксама ўвайшлі: Віцебск, Магілёў, Гомель, Дзяржынскі раён, Салігорскі раён, Наваполацк, Баранавічы, Полацкі раён, Жодзіна, Барысаўскі раён, Мазырскі раён, Лідскі раён, Жлобінскі раён, Бабруйск, Пінск, Аршанскі і Рэчыцкі раёны.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI