На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач
Галоўная Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб Графікі прыёму, прамыя тэлефонныя лініі

Графікі прыёму, прамыя тэлефонныя лініі

ПАРАДАК АСАБІСТАГА ПРЫЁМУ Ў РАЙВЫКАНКАМЕ

Арганізацыю асабістага прыёму ў райвыканкаме забяспечвае аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама.

Асабісты прыём у райвыканкаме ў межах сваёй кампетэнцыі ў адпаведнасці з размеркаваннем абавязкаў праводзіцца кіраўніцтвам райвыканкама і кіраўнікамі структурных падраздзяленняў райвыканкама згодна з Графікам, які зацвярджаецца старшынёй райвыканкама.

Старшыня райвыканкама ажыццяўляе асабісты прыём у другую і чацвёртую сераду месяца.

Графік асабістага прыёму размяшчаецца на інфармацыйным стэндзе, на афіцыйным сайце райвыканкама ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт, рассылаецца ў сельвыканкамы.

Калі на дзень асабістага прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўным, дзень асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім працоўны дзень.

Пры правядзенні асабістага прыёму кіраўніцтвам райвыканкама па рашэнню старшыні райвыканкама (у структурных падраздзяленні райвыканкама, сельвыканкамах - па рашэнню іх кіраўнікоў) могуць прымяняцца тэхнічныя сродкі (аўдыё- і відэазапіс, кіна- і фотаздымка), аб чым заяўнік павінен быць паведамлены да пачатку.

Асабісты прыём кіраўніцтвам райвыканкама праводзіцца, як правіла, па папярэднім запісе.

Папярэдні запіс на асабісты прыём да старшыні райвыканкама ажыццяўляе Некрашэвіч Ала Валянцінаўна, начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама, кабінет № 33, першы корпус райвыканкама (у яго адсутнасць - Лысая Вольга Іванаўна , галоўны спецыяліст аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама, кабінет № 15, першы корпус райвыканкама) пры звароце грамадзяніна, яго прадстаўніка, прадстаўніка юрыдычнай асобы асабіста, альбо па тэлефонах 66008, 66018.

Папярэдні запіс на асабісты прыём да намеснікаў старшыні, які кіруе справамі райвыканкама ажыццяўляюць прызначаныя службовыя асобы.

Пры ажыццяўленні папярэдняга запісу на асабісты прыём работнікі аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама высвятляюць сутнасць пытання, удакладняюць матывы звароту, прымаюць заявы, іншыя дакументы і прадстаўляюць іх службовым асобам, якія ажыццяўляюць прыём.

Кіраўніцтва райвыканкама праводзіць асабісты прыём у сваіх службовых кабінетах.

Грамадзяне, іх прадстаўнікі, прадстаўнікі юрыдычных асоб прымаюцца ў назначаны для асабістага прыёму дзень у парадку чарговасці па прад'яўленні дакументаў, якія сведчаць асобу, паўнамоцтвы.

У выпадках паўторных зваротаў заяўнікаў па адным і тым жа пытанні пры наяўнасці вычарпальных адказаў па папярэдніх зваротах, адсутнасці новых довадаў або абставін, якія зноў адкрыліся або, калі перапіска з гэтым заяўнікам па такіх пытаннях была спынена, у асабістым прыёме можа быць адмоўлена.


ГРАФІКІ АСОБЫХ ПРЫЁМАЎ І ПРЯМЫХ ТЭЛЕФОННЫХ ЛІНІЙ МАГІЛЁЎСКАГА АБЛВЫКАНКОМА


ГРАФІКІ АСОБЫХ ПРЫЁМАЎ І ПРЯМЫХ ТЭЛЕФОННЫХ ЛІНІЙ АСІПАВІЦКАГА РАЙВЫКАНКАМА